Rhododendron roseum
Rhododendron roseum | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Rhododéndron roseum — лістападны куст, від роду Рададэндран (Rhododendron), сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Па дадзеных Germplasm Resources Network Information (GRIN) Rhododendron roseum Rehder з'яўляецца сінонімам Rhododendron canescens (Michx.) Sweet(Michx.) Sweet.
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай садовай расліны.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Паўночная Амерыка (Нью-Гэмпшыр, Вірджынія, Ілінойс, Місуры), Канада (Квебек). Расце ў вільготных або сухіх горных лясах, на шчолачных глебах.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападны куст з прамым сцяблом вышыней ад 1,5 да 3 м. На радзіме часам дасягае вышыні 3-5 м. Крона кампактная. Маладыя парасткі апушаныя. Гадавы прырост 5-8 см. Кара цёмна-шэрая. Зімовыя пупышкі з шараватым апушэннем.
Лісце даўгаватае, ад эліптычнага да зваротнаяйкападобнага, даўжыней 3-7 см, зверху шызавата-зяленыя, пакрытае рэдкімі валасінкамі, знізу шэрае, густа апушанае.
У суквеццях па 5-9 кветак.
Кветкі ярка-ружовыя, духмяныя, да 4 см у дыяметры, раскрываюцца адначасова з лісцем. Вяночак шырокаваронкападобныя, да 4 см у дыяметры. Кветаножкі пакрытыя мяккімі залозістымі валасінкамі. Тычынкі ў два разы даўжэй трубкі вяночка. Слупок яшчэ даўжэй, у верхняй частцы пурпурна-чырвоны. Завязь шчацініста-валасістая і залозіста-волосістая.
Багата квітнее ў маі.
Плады — каробачкі, спеюць у верасні — кастрычніку[5][6].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У культуры з 1812 года[6].
Жыве больш за 30 гадоў. Святлалюбны. Добра расце на сонцы. Глебам аддае перавагу слабакіслым (рн ад 6,5 і вышэй), друзлым, вільготным. Цалкам зімастойкі ва ўмеранай зоне Расіі. Рэкамендуецца пасадка групамі на газоне або адзінкава на камяністых участках. Недахопам можна лічыць невялікі памер кветкі і не вельмі працяглае (каля 2 тыдняў) цвіценне.
Укараняецца 47 % летніх чаранкоў пры апрацоўцы стымулятарамі каранеўтварэння.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Publications of the Arnold Arboretum 9: 138
- ↑ Rhododendron roseum (Loisel.) Rehder . Tropicos.org. Missouri Botanical Garden.. Праверана 17 студзеня 2014.
- ↑ Александрова М. Рододендрон. — М.: Армада-пресс, 2001.
- ↑ а б Кондратович Р. Рододендроны. — Рига: Зинатне, 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гербарные листы Rhododendron roseum Loisel. & Rehder . The New York Botanical Garden. Virtual Herbarium. Праверана 17 студзеня 2014.& Rehder. The New York Botanical Garden. Virtual Herbarium. Праверана 17 студзеня 2014.